21 лютага ўвесь свет адзначыў Міжнародны дзень роднай мовы. У ДУА «Астрашыцка – Гарадоцкая сярэдняя школа» ў падтрымку роднай мовы  прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
Распачала шэраг мерапрыемсваў акцыя «Рускай мове дай разгрузку– размаўляй па-беларуску!». Вучні старэйшых класаў на ўваходзе ў школу віталі дзяцей, бацькоў і настаўнікаў па- беларуску і ўручалі ўсім буклеты «Вывучаем беларускую мову разам».
Да спадобы вучням прыйшлася  інфармацыйная хвілінка «З гісторыі  беларускай мовы». Не менш цікавым стаў конкурс «Маё любімае беларускае слова», які   заключаўся  у тым, што вучні старэйшых класаў звярталіся  да дзяцей з прапановай   напісаць на аркушы паперы любімае беларускае слова, прымацаваць яго на святочны стэнд і атрымаць салодкі сюрпрыз. Таксама цукерку  маглі атрымаць тыя, хто ведаў і выразна расказваў беларускія вершы.
Вынікам Тыдня роднай мовы можна лічыць яскравае мерапрыемства у актавай зале прысвечанае падвядзенню ітогаў і раздачы прыемных падарункаў. У ходзе мерапрыемства былі падведзены ітогі правядзення сеткавых акцый
«Богдановіч ART ці нестандартны Богдановіч» і “Мы ўсе ляцім да зор…”. Самым актыўным удзельнікам былі выдадзны Дыпломы. Вучні нашай школы
атрымалі  радасць ад станоўчых эмоцый, ад адчування яднання з родным словам,  гонар, што нарадзіўся і жывеш у Беларусі.
Комментарии
Отправить комментарий