“Багдановіч
ART ці нестандартны Багдановіч”: сеткавая акцыя
Жыццё і творчасць Максіма Багдановіча праз прызму сучаснага мастацтва
130
годдзю з дня нараджэння паэта прысвячаецца
«Максім
Багдановіч як творца, мысліцель, гісторык... унікальная, фенаменальная з'ява,
якая не ўкладваецца ні ў рамкі свайго часу, ні ў рамкі цэлых літаратурных эпох»
Алег Лойка, паэт
Ан к е т а у д з е л ь н і к а а к ц ы і
ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ДЛЯ ПУБЛІКАЦЫІ ТВОРЧЫХ РАБОТ
Пражыўшы
вельмі кароткае, але надзвычай плённае ў творчых адносінах жыццё, ён дасягнуў
шырокага прызнання сучаснікаў і нашчадкаў. Імя Максіма Багдановіча стаіць побач
з такімі класікамі беларускай і сусветнай літаратуры, як Янка Купала і Якуб
Колас.
Яго творчая спадчына-вельмі значная частка
духоўнай спадчыны і культуры беларускага народа.
Публіцыст,
літаратуразнавец, перакладчык; класік , адзін са стваральнікаў беларускай
літаратуры і сучаснай беларускай мовы, які ўслаўляў родную Беларусь і свою шчырую любоў да
беларускага народу.
Унікальнасць
і веліч асобы і творчай постаці Максіма Багдановіча
сцвярджаюць слушнасць званняў “гарачае сэрца”, верны
рыцар бацькаўшчыны, пясняр Беларусі, якія надалі яму сучаснікі і нашчадкі.Свой
талент, а ў рэшце рэшт і жыццё, Максім Багдановіч перш за ўсё ахвяраваў роднай
Беларусі.
Максім
Багдановіч-з'ява ў беларускай літаратуры фенаменальная. Яго творчасць з самага
пачатку знаходзілася ў руху, імкненні да новага. Ва ўсім, да чаго б не
звяртаўся паэт, ён імкнуўся знайсці свой уласны шлях, сваю дарогу, свой
нестандартны погляд на звычайныя рэчы,
адкрыць сваё творчае "я", сваю меру прыгожага.
Паэзія
Максіма Багдановіча, без якой не магчыма ўявіць беларускае Нацыянальнае
Адраджэнне, ва ўсёй сваёй глыбіні была не чужая наватарскім ідэям
агульнаеўрапейскай культуры эпохі дэкадансу (сімвалізму, імпрэсіянізму,
неарамантызму). Гэта дае нам права звязаць творчую спадчыну паэта з сучасным
арт- мастацтвам.
"Нестандартны
погляд на звычайныя рэчы"
Малады і неардынарны Багдановіч сёння
актуальны як ніколі.
Яго
вершы дынамічныя, лірычныя і пластычныя. Яны добра ўпісваюцца ў эстэтыку
сучаснай арт- культуры.
АРТ- (англ. Мастацтва) - гэта сучаснае
мастацтва.
"АРТ
" - гэта выява, якая можа быць намалявана, як на кампутары, так і ад рукі.
Прычым гэта павінна быць прыгожа і эстэтычна, каб магло зацікавіць творчасцю Максіма Багдановіча.
Сеткавая акцыя “Багдановіч ART ці
нестандартны Багдановіч” арганізуецца з мэтай папулярізацыіі твораў классіка
Нацыянальнага Адраджэння Максіма Багдановіча праз прызму мастацкіх вобразаў.
Мы
хочам з дапамогай новага і нестандартнага арт -мастацтва прыцягнуць увагу
маладога пакалення да выдатных твораў беларускай літаратуры.
"Багдановіч ART ці
нестандартны Багдановіч":
- Гэта сучасны мастацкі погляд на
класіка беларускай літаратуры, на яго неардынарную асобу і самабытны талент
- Гэта тое, што зможа прыцягнуць увагу і зацікавіць падлеткаў
- Гэта тое, што можа адрадзіць любоў да роднага
слова
- ГЭТА любыя аўтарскія МАЛЮНКІ, ГРАФІЦІ, КАЛАЖЫ, ПЛАКАТЫ, СТЫКЕРЫ, МАНГА, ФАТАГРАФІІ, ГРАФІКА, ІНТЭРАКТЫЎНЫЯ ПАШТОЎКІ, ПЛЕЙКАСТЫ І Г. Д.
НАМІНАЦЫІ
АКЦЫІ "Багдановіч ART ці нестандартныя Багдановіч"
"Багдановіч ART”
Удзельнікі
акцыі прадстаўляюць аўтарскія творчыя працы, створаныя пасля прачытання твораў
Максіма Багдановіча. Візуальныя АРТ аб'екты з цытатамі з вершаў паэта: малюнкі,
ілюстрацыі, калажы, графіці, постэры, манга, фатаграфіі, графіка, усе віды
лічбавай графікі (інтэрактыўныя паштоўкі і плакаты, калажы, відэаролікі,
плейкасты). Работы, створаныя ў нестандартнай АРТ тэхніцы выканання, вітаюцца!
“My love Багдановіч: чытаем разам”
Відэаролікі
чытання паэтычных твораў паэта ці твораў, прысвечаных памяці М. Багдановіча
“ART галерэя Максіма Багдановіча”
Фотаздымкі
тэматычных экспазіцый, кніжных выстаў, фотазон, стрыт арт… (Экспанаванне,
захоўванне, вывучэнне і прапаганда творчай спадчыны класіка беларускай
літаратуры)
ТЭРМІНЫ
ПРАВЯДЗЕННЯ АКЦЫІ
З
6 СНЕЖНЯ 2021 года па 6 СТУДЗЕНЯ 2021 года
ВЫНІКОВЫ
ІНФАРМАЦЫЙНЫ ПРАДУКТ
Адкрытая GOOGLE прэзентацыя творчых работ,
прысвечаных жыццю і творчасці Максіма Багдановіча. Акцыя будзе праходзіць у
фармаце сеткавай акцыі ў рэжыме стварэння і прэзентацыі, якую пасля можна будзе
выкарыстоўваць у адукацыйных і асветніцкіх мэтах.
ФОРМА ЗААХВОЧВАННЯ
Дыплом
удзельніка акцыі (электронны фармат )
АРГАНІЗАТАРЫ АКЦЫІ
Бібліятэка
ДУА "Астрашыцка-Гарадоцкая сярэдняя школа" Мінскага раёна Мінскай
вобласці Аддзел інфармацыйнага забеспячэння бібліятэчнай работы і падрыхтоўкі
медыярэсурсаў ДУА " Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі»
Пры падтрымцы секцыі бібліятэкараў устаноў
агульнай сярэдняй адукацыі грамадскага аб'яднання "Беларускае педагагічнае
Таварыства"
КААРДЫНАТАРЫ
І МАДЭРАТАРЫ:
Амётава Наталля Уладзіміраўна, загадчык
бібліятэкай ДУА «Астрашыцка-Гарадоцкая сярэдняя школа» Мінскага раёна
БЕЛАЯ
Алёна Леанідаўна, начальнік аддзела інфармацыйнага забеспячэння бібліятэчнай
работы і падрыхтоўкі медыярэсурсаў ДУА " Мінскі абласны інстытут развіцця
адукацыі»
ІНТЭРНЭТ ПЛАТФОРМА
"Гарадок
імя Чэхава « – Блог школьнай бібліятэкі ДУА «Астрашыцка-Гарадоцкая сярэдняя
школа"
Парадак
і ўмовы правядзення можна знайсці ў " Палажэнні аб акцыі»
РЭГІСТРАЦЫЯ УДЗЕЛЬНІКАЎ >>>
АЛГАРЫТМ
УДЗЕЛЬНІКА АКЦЫІ:
1. Запішыце сябе як удзельніка акцыі ў табліцы
" Удзельнікі акцыі»
2.
Прачытайце творы Максіма Багдановіча
3.
Стварыце сваю арыгінальную творчую працу, якая адпавядае адной з намінацый,
Сфатаграфуйце яе. Устаўце фота на слайд. Відэаролікі апублікуйце ў Інтэрнэце.
Спампуйце спасылку. Ўстаўце спасылку ў прэзентацыю. Падпішыце працу.
3.
Размясціце сваю працу (СЛАЙД) на агульнай прэзентацыі. Кожны ўдзельнік афармляе
не больш трох (!) слайдаў.
4.
Не рэдагуем і не ўдаляем працы іншых удзельнікаў. Працуем па шаблоне.
9. Падпішыце слайд: прозвішча, імя аўтара слайда, бібліятэка / школа.
Чакаем дыпломы🤗
ОтветитьУдалить