“Максім Багдановіч… Гонар і слава беларускай літаратуры” Вечна светлы i вечна дужы, Вечна юны, як наша зямля. Мы табой ганарымся — і плачам, Мы нясём цябе ў сэрцы праз дым. Нізка голаў схіляю, юнача, Перад вечным глаголам тваім. У. Караткевіч. «Багдановічу» Максіма Багдановіча называюць песняром красы і гармоніі. Вялікая любоў жыве ў народзе да яго паэзіі, да яго самога – як чалавека таленавітага і самаадданага. Кожнае пакаленне зноў і зноў адкрывае для сябе веліч асобы паэта і незвычайнае хараство яго лірыкі. Максім Багдановіч – гонар і слава беларускай літаратуры, адзін з самых знакамітых і любімых паэтаў. Беларусь, твой народ дачакаеццца Залацістага, яснага дня. Паглядзі, як усход разгараецца, Колькі ў хмарках залётных агня! . ..