Вечна светлы i вечна дужы,
Вечна юны, як
наша зямля.
Мы табой
ганарымся — і плачам,
Мы нясём цябе ў
сэрцы праз дым.
Нізка голаў схіляю, юнача,
Перад вечным глаголам тваім.
У. Караткевіч. «Багдановічу»
Максіма
Багдановіча называюць песняром красы і гармоніі. Вялікая любоў жыве ў народзе
да яго паэзіі, да яго самога – як чалавека таленавітага і самаадданага. Кожнае
пакаленне зноў і зноў адкрывае для сябе веліч асобы паэта і незвычайнае
хараство яго лірыкі. Максім Багдановіч – гонар і слава
беларускай літаратуры, адзін з самых знакамітых і любімых паэтаў.
Беларусь, твой народ дачакаеццца
Залацістага, яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца,
Творчасць славутага майстра –
гэта свет прыгажосці, гармоніі, асэнсавання жыцця. Ён вядомы як паэт-наватар,
празаік, цудоўны перакладчык, тонкі і ўдумлівы крытык, гісторык і тэарэтык
літаратуры, публіцыст.
Ты не згаснеш, ясная зараначка,
Ты яшчэ асвеціш родны край.
Беларусь мая! Краіна – браначка!
Устань, свабодны шлях сабе шукай.
Але перш за ўсё Максім Багдановіч
– арыгінальны паэт з высокім ідэйна-мастацкім узроўнем твораў, іх жанравай і
тэматычнай разнастайнасцю. Яго вершы поўныя шчырых і хвалюючых пачуццяў,
адзначаныя тонкім псіхалагізмам, музычнасцю, эмацыянальнасцю. Спадчына
выдатнага майстра стала каштоўным набыткам беларускай і сусветнай духоўнай
культуры.
“Максім Багдановіч па
праву заняў пачэснае месца ў нашай маладой паэзіі як высокаталенавіты паэт i
майстра паэтычнай формы. Сярод беларускіх паэтаў Максім Багдановіч вылучаўся
глыбокай i шырокай адукацыяй, тонкім разуменнем i пачуццём паэзіі”.
Якуб Колас
Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі,
Над хвалямі сінеючага Ніла,
Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла:
Ў гаршку насення жменю там знайшлі.
Над хвалямі сінеючага Ніла,
Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла:
Ў гаршку насення жменю там знайшлі.
Хоць зернейкі засохшымі былі,
Ўсё ж такі жыццёвая іх сіла
Збудзілася і буйна ўскаласіла
Парой вясновай збожжа на раллі.
Ўсё ж такі жыццёвая іх сіла
Збудзілася і буйна ўскаласіла
Парой вясновай збожжа на раллі.
Вось сімвал твой, забыты краю родны!
Зварушаны нарэшце дух народны,
Я верую, бясплодна не засьне,
А ўперад рынецца, маўляў, крыніца,
Каторая магутна, гучна мкне,
Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.
Зварушаны нарэшце дух народны,
Я верую, бясплодна не засьне,
А ўперад рынецца, маўляў, крыніца,
Каторая магутна, гучна мкне,
Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.
“Ёсцъ паэты,
якія пішуць творы, каб потым з ix выдаць выбранае, але ёсць i паэты, што пішуць
толькі выбранае. Да такіх i належыць Максім Багдановіч”.
Максім Танк
Смерці Паэта няма —
Ёсць Нараджэнне!
Песняй абвостраны
слых,
Чуеш, Максім? — не
ўмірае!
Гэта з табой. І для
ўсіх
Зорка Венера світае.
Я. Янішчыц
Паклон табе, горды
Сакольнік
Беларускага крэўнага
слова,
Беларускага вечнага
слова,
Што ты заручыў яго з
небам.
Дзякуй, Максім
Багдановіч!
Р. Барадулін
(Па матэрыялах сеткі Інтэрнет “Метадычныя рэкамендацыі бібліятэкам
Карысныя спасылкі:
Комментарии
Отправить комментарий